Грамадства1414

Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі

Экс-гендырэктар АНТ Марат Маркаў прызначаны міністрам інфармацыі. Яго пасаду зойме Ігар Луцкі.

Экс-кіраўнік АНТ Марат Маркаў прызначаны новым міністрам інфармацыі. Маркаў узначальваў АНТ з сакавіка 2017 года, пасля выбараў-2020 канал стаў галоўным прапагандысцкім тэлеканалам.

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ) узначаліць Ігар Луцкі.

Таксама Лукашэнка прызначыў Наталлю Паўлючэнку — міністрам працы і сацыяльнай абароны,

Сяргея Малунова — паслом у Кыргызстане,

Аляксандра Кохана — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Мінскай вобласці,

Ігара Бузоўскага — рэктарам Акадэміі кіравання.

***

Марат Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Лунінцы. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль перайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У сакавіку 2017 года прызначаны старшынёй праўлення АНТ (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»). Знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўрасаюза.

Каментары14

  • Міністар хлусні
    13.06.2024
    Ха-ха-ха, віншаванні гэбісту
  • Ёсік
    13.06.2024
    Гэта ўверх ці ўніз? Раней нешта плявузгаў па ТБ, а зараз толькі на нарадах будзе. Як ты, дырэктар саўгаса, не зразумееш, мусаўцы ды ваякі не могуць быць цывільнымі міністрамі, бо ў іх муштра ў глуздах, яны крэатывіць могуць толькі з дручком ці кайданкамі.
  • Пытанне
    13.06.2024
    Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі.
    А намеснікам міністра інфармацыі каго? Пратасевіча?

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі24

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярны польскі трэвэл-блогер расказаў пра сваю паездку ў Беларусь і даў парады18

У мінскай краме знайшлі прадукт, які каштуе 12 тысяч рублёў за кілаграм. Ён запакаваны ў бокс супраць крадзяжу

Буйныя донары-дэмакраты збіраюцца замарозіць 90 мільёнаў даляраў унёскаў на кампанію Байдэна1

«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі16

У Салігорскім раёне знайшлі вусеня вельмі рэдкага матылька. Чаму мы так рэдка яго бачым?3

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі24

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →