Эканоміка22

Пасля новых санкцый ЗША даляр у Беларусі падаражэў, але толькі на 0,8 капейкі

Еўра вырас на 1,89 капейкі.

На таргах у Мінску 13 чэрвеня даляр падаражэў на 0,83 капейкі (0,92 працэнта) да 3,1971 беларускага рубля.

Еўра расце на 1,89 капейкі да 3,4470.

Учора Міністэрства фінансаў ЗША аб'явіла пра ўвядзенне санкцый супраць Маскоўскай біржы і яе ключавых структур — Нацыянальнага клірынгавага цэнтра і Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя. Гандлёвая пляцоўка, а таксама НКЦ і НРД ўнесены ў SDN-list — самы жорсткі санкцыйны спіс, які забараняе любыя аперацыі, вынікае з рэлізу Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі. Паведамлялася, што таргі далярам і еўра на Маскоўскай біржы ад сёння будуць прыпыненыя, а яны ўплывалі і на таргі ў Беларусі.

Расійскі рубель вырас на 0,21 капейкі да 3,581 за 100 адзінак.

Юань падае на 3,63 капейкі да 4,3390 за 10 адзінак.

У пачатку года курсы былі наступныя:

даляр — 3,1775
еўра — 3,52
расійскі рубель — 3,4991
кітайскі юань — 4,4414

А найбольшы курс даляра ў гэтым годзе складаў 3,2809 (таргі 17 красавіка).

Каментары2

  • В
    13.06.2024
    Ну ўсё цэ перамога
  • Пан Сапега
    13.06.2024
    Брава, Калавур, але дарма гэта ўсё

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →