У Дзятлаўскім раёне пара збіралася труціць у хаце грызуноў, а загінула сама
У адной з вёсак знайшлі трупы 61-гадовага мужчыны і яго 63-гадовай жонкі без прыкмет гвалтоўнай смерці. Эксперты выявілі прычыну смерці.
Было ўстаноўлена, што муж і жонка памерлі ад камбінаванага атручвання метгемаглабінаўтваральнымі ядамі. У крыві загінулых знойдзены метгемаглабін у канцэнтрацыі, якая перавышае норму. Атручэнне ім сустракаецца адносна рэдка. Такога роду рэчывы шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Высветлілася, што мужчына працаваў на сельгаспрадпрыемстве, адкуль і прынёс дадому ядахімікат, жадаючы пазбавіцца ад грызуноў у сваім доме.
Аднак прэпарат вельмі таксічны, выкарыстоўваць яго ў побыце катэгарычна забаронена, паколькі пры ўзаемадзеянні з паветрам ён раскладаецца з вылучэннем газу фасфіну, які адносіцца да метгемаглабінаўтваральных ядаў.
Каментары
Завесцi котак не маглi?