Здарэнні33

У Дзятлаўскім раёне пара збіралася труціць у хаце грызуноў, а загінула сама

У адной з вёсак знайшлі трупы 61-гадовага мужчыны і яго 63-гадовай жонкі без прыкмет гвалтоўнай смерці. Эксперты выявілі прычыну смерці.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Было ўстаноўлена, што муж і жонка памерлі ад камбінаванага атручвання метгемаглабінаўтваральнымі ядамі. У крыві загінулых знойдзены метгемаглабін у канцэнтрацыі, якая перавышае норму. Атручэнне ім сустракаецца адносна рэдка. Такога роду рэчывы шырока выкарыстоўваюцца ў прамысловасці, піша Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Высветлілася, што мужчына працаваў на сельгаспрадпрыемстве, адкуль і прынёс дадому ядахімікат, жадаючы пазбавіцца ад грызуноў у сваім доме.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Аднак прэпарат вельмі таксічны, выкарыстоўваць яго ў побыце катэгарычна забаронена, паколькі пры ўзаемадзеянні з паветрам ён раскладаецца з вылучэннем газу фасфіну, які адносіцца да метгемаглабінаўтваральных ядаў.

Каментары3

  • No
    13.06.2024
    Чарговая прэмiя дарвiна.

    Завесцi котак не маглi?
  • Баран
    13.06.2024
    Котак карміць трэба, а тут самім не хапае. Гледзячы на здымкі, усё разумееш - ні кала, ні двара. Затое пэўна ж, аграгарадок.
  • Медахвэда
    13.06.2024
    Баран,ты яшчэ таго ката паспрабуй заставіць тых мышэй лавіць. а як пацукоў, дык не кожны кот іх у прынцыпе ловіць.

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

На Ваўпшасава ў Дражні машына амаль цалкам сышла пад ваду ФОТАФАКТ

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку1

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →