Надвор'е

У Грэцыі з-за рэкорднай спёкі зачынілі школы і доступ у Акропаль

Тэмпература днём дасягае 43 градусаў у цені.

Фота: Petros Giannakouris / AP

Грэцыю накрыла рэкордная хваля спёкі. Тэмпература днём дасягае 43 градусаў у цені. У некалькіх рэгіёнах, уключаючы сталічны, зачыненыя школы, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Міністэрства працы Грэцыі рэкамендуе прадпрыемствам па магчымасці пераводзіць супрацоўнікаў на аддаленую працу. У сераду Міністэрства культуры абвясціла, што галоўная турыстычная славутасць — Афінскі Акропаль — будзе зачынены для наведвальнікаў у самыя гарачыя гадзіны, з 12:00 да 19:00 аж да асаблівага распараджэння.

Гэта першая хваля анамальнай спякоты ў Грэцыі сёлета. Метэаролагі адзначаюць, што раней такія хвалі бывалі ў сярэдзіне лета, але яшчэ ніколі спякота не прыходзіла раней за 15 чэрвеня.

Анамальнай для Грэцыі лічыцца летняя тэмпература вышэй за 38 градусаў, якая трымаецца не менш за тры дні.

Летась Акропаль ужо закрывалі для турыстаў у ліпені. Тады небяспечная спякота доўжылася два тыдні, і пакуль славутасць не зачынілі, турысты страцілі прытомнасць у чарзе па квіткі і на экскурсіях.

Грэцыя ўваходзіць у лік еўрапейскіх краін, дзе змены клімату найбольш бачныя. У мінулым годзе спёка выклікала хвалю лясных пажараў; пасля іх з-за кліматычных «арэляў» пачаліся багатыя дажджы, якія выклікалі паводкі. І пажары, і паводкі нанеслі прыкметны ўрон як прыродзе, так і сельскай гаспадарцы і гарадам.

Каментары

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга легкавых аўто на ўезд у Польшчу з Беларусі павялічылася ў чатыры разы5

Юрый Чыж пайшоў у расійскі суд, каб пазмагацца за свой малаказавод у Геленджыку

Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва15

Ілан Маск жорстка высмеяў Microsoft за глабальны IT-збой5

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Орбанам23

Не рабіце гэтую памылку ў захоўванні хлеба5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты13

Калабаранты з Запарожскай вобласці выдаюць сустрэчу з прамаскоўскім беларускім актывістам Лушчом за афіцыйны візіт1

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл24

Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл

Галоўнае
Усе навіны →