Грамадства

Сем выпускнікоў Мазырскага абласнога ліцэя атрымалі 100 балаў на ЦЭ па матэматыцы

Сакрэты поспеху ад настаўніцы Вольгі Голік.

Фота: Настаўніцкая газета

Максімальны вынік на цэнтралізаваным экзамене па матэматыцы — 100 балаў — у сямі выпускнікоў Мазырскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Сярэдні бал ЦЭ па гэтым прадмеце сярод 44 выпускнікоў — 90. Настаўнік Вольга Голік падзялілася з «Настаўніцкай газетай» сакрэтам заваявання матэматычных вяршыняў.

«Уся справа ў спалучэнні рэгулярнай практыкі, разумення матэрыялу і выкарыстання сучасных інструментаў. … Галоўнае — не зубрыць, а разбірацца, тады кожная формула стане саюзнікам, а не ворагам. Вучу дзяцей не баяцца задаваць пытанні, працаваць у камандзе і дзяліцца ведамі. Галоўнае — верыць у сябе, ставіць мэты і крок за крокам ісці да іх дасягнення. Кожная памылка — гэта ўрок, а кожны поспех — заслужаная ўзнагарода».

Вольга Голік кажа, што яны рашалі задачы ў такім тэмпе, што спартоўцы, якія рыхтуюцца да Алімпіяды, ім бы пазайздросцілі.

Вольга Голік, Настаўніцкая газета

«Толькі замест стадыёна ў нас быў клас, а замест спартыўнай формы — сшыткі і асадкі. Дадатковыя заняткі і кансультацыі дапамаглі замацаваць вынік. Былі моманты, калі наш кабінет ператвараўся ў сапраўдны матэматычны штаб», — кажа настаўніца,

«Доктар, у мяне сінусы не сыходзяцца!»— «Не бяда, цяпер падлечым!» — успомніўся жарт, які разраджаў абстаноўку і дадаваў добрага настрою», — дадае яна, зазначаючы, што яны ўсе разам сталі адной вялікай матэматычнай сям'ёй, а ў падрыхтоўцы выкарыстоўвалі сучасныя метады навучання: ад інтэрактыўных дошак да анлайн-рэсурсаў, і матэматыка стала для дзяцей па-сапраўднаму захапляльнай і цікавай.

Больш за тое, у цэлым сёлета па выніках двух цэнтралізаваных экзаменаў у выпускнікоў ліцэя — 22 стобальныя вынікі.

Вольга Голік кажа, што шчыра падтрымлівала сваіх дзяцей і верыла ў поспех.

«Кожны дзень казала дзецям: «Вы зможаце! Вы геніі!» І яны сапраўды змаглі! Геніі? Вядома! Іх неверагодна цудоўныя вынікі — наша агульнае дасягненне», — канстатуе выкладчыца.

Каментары

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →