Грамадства77

«З сабой крэслы, тэрмасы і ежа». У Баранавічах бацькі будучых першакласнікаў суткі стаялі ў чарзе пад школай

У Баранавічах чаргу пад школай №19 бацькі будучых першакласнікаў пачалі займаць больш чым за суткі да пачатку прыёму дакументаў. Гатовыя да працяглага чакання людзі прыносілі з сабой крэслы, тэрмасы і ежу.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Відэа з-пад той самай школы з’явілася ў тыктоку. Блогерка зняла і момант пераклічкі: сур’ёзная жанчына (відавочна, таксама мама першакласніка) чытае прозвішчы са спісу, каб праверыць, ці на месцы ўсе тыя, хто ў яго запісаўся. «Калі не адзначыўся кожную гадзіну, цябе выкрэсліваюць», — напісала аўтарка відэа.

Хтосьці не адгукнуўся на імя, і амаль адразу ўзнікла невялікая дыскусія, ці варта складаць новы спіс:

— Няхай будуць! Людзі прыйдуць і пабачаць, што мы іх выкраслілі. Таму што прыйдуць і скажуць: «А чаму новы спіс?». Калі раз не прыйшоў — не выкрэслівай, вось калі два разы будзе… — раіць мужчынскі голас за кадрам.

— Ну калі наступны раз, — пагаджаецца жанчына са спісам.

@zakladka.by Как вы считаете? Это ок? #образование #беларусь #первыйкласс #школа #барановичи ♬ оригинальный звук - zakladka.by

Бачачы колькасць ахвотных, нехта ў чарзе пачынае сумнявацца, ці варта заставацца:

— Дык 58 чалавек — гэта ж хіба не роўна два класы? Які сэнс тады тут стаяць, каб менавіта да гэтай (настаўніцы. — «НН») трапіць? Усяго ж чатыры настаўніцы, — кажа нехта з жанчын.

— Але ж мы ў спісе, — адказвае іншая.

— Дык у спісе. Але ж не факт, што трапіш менавіта да гэтай настаўніцы.

— А калі ты сыдзеш і не будзеш стаяць?

— Тады цябе перапішуць апошняй.

Аўтарка роліка пазначыла: «Наступныя зборы ў 23.00. Потым у 00.00 і ўсю ноч да 8.00. Падкажыце, ці гэта нармальна?».

За 16 гадзін відэа ў тыктоку паглядзела больш за 220 тысяч чалавек. У каментарыях пытаюцца, навошта бацькі начуюць каля школы, калі па прапісцы абавязаны ўзяць усіх дзяцей. Блогерка адказала, што ўсе ў чарзе па прапісцы адносяцца да гэтай школы, але хочуць, каб іх дзеці трапілі да двух найлепшых настаўніц. Яна таксама напісала, што ў іншай школе ў Баранавічах чаргу пачалі займаць ажно за тры дні да пачатку прыёму дакументаў, але растлумачыла гэта тым, што той раён перанаселены.

«А хто гэтыя людзі, каб кагосьці выкрэсліваць? Гэтыя спісы ўвогуле незаконныя», — абурыўся адзін з каментатараў. Аўтарка відэа пагадзілася: «Вы маеце рацыю. Бацька сам прыдумаў чаргу і гэтыя правілы, а ўсе астатнія па іх гуляюць». Яна пажартавала: «Было адчуванне, што я ў чаце вайбера. Толькі напружанне горш». Блогерка дадала, што ў нейкі момант ёй падавалася, што ў хуткім часе пачнецца бойка.

Каментары7

  • Бамжа
    13.06.2024
    Джып,а як далжно быць? Па украинску?
  • Мама
    13.06.2024
    Я когда сына отдавала в первый класс, у нас администрация ещё веселее придумала. Подаёшь документы и они карандашиком помечают, к какому учителю хочешь попасть. А потом "чтобы ваши мечты стали реальностью" просили пожертвовать в фонд школы минимум 100 рублей
  • ле.я
    13.06.2024
    і ў нас такое дурноцце было - усяночную не стаялі, але дзесьці с 3 ночы бацькі займалі чаргу, каб трапіць да найлепшай настаўніцы. а найлепшая, як казала малва, гэта самая строгая. я думаю - навошта майму строгая? каб плакаў? ды і не аматары мы чэргаў ад слова зусім. тым больш такіх дурных. канечне я паглядзела сайт, фота настаўніц, паглядзела на тую строгую, на другіх, да якіх таксама стаялі ў чарзе, але мне спадабалася іншая. да яе мы і трапілі ўрэшце без усякай чаргі. проста прыйшлі ў азначаны час.
    што настаўніца сапраўды апынулася лепшая, кажа, напрыклад, такі факт - дзеці ўжо студэнты, то бок разлеціліся ў розныя бакі (ды і так жа вучыліся потым у розных класах), але ў гэтым годзе сабраліся і запісалі віншаванне з нагоды юбілея настаўніцы першай сваёй

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка: Плячо зажыло. На гэтым тыдні я пачынаю гуляць1

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ13

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Галоўнае
Усе навіны →