Відэа з затрыманым апублікаваў адзін з рэгіянальных праўладных тэлеграм-каналаў. На ім мужчына гаворыць, што кіруе арганізацыяй, якая вырабляе шчытавое абсталяванне. «Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Андрэй Сініцын.
Андрэй Сініцын на відэа гаворыць, што ён нібыта ў некалькіх тэлеграм-каналах пакідаў «дэструктыўныя каментары пра дзейную ўладу і расійскіх вайскоўцаў». Відэа змантавана на фоне беларускага і расійскага дзяржаўных сцягоў.
Паказалі ў роліку і затрыманне магілёўца, паказальна жорсткае. Да яго падбеглі двое сілавікоў у бронекамізэльках, балаклавах і са зброяй. Адзін з іх ударыў Андрэя па назе, а пасля таго, як ён упаў на калені, сілавікі заламалі яму рукі за спіну і начапілі кайданкі.
Каментары
Бязьвіннаму спадару Андрэю хутчэйшага вызваленьня зычыць Акабчык маленькі