Грамадства55

Ціханоўская сустрэлася з дарадцам па нацыянальнай бяспецы ЗША

Святлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам, 12 чэрвеня правяла ў Белым доме сустрэчу з дарадцам па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам.

Падчас размовы бакі абмеркавалі неабходнасць усебаковай падтрымкі Беларусі і Украіны. Ціханоўская расказала пра беларускіх добраахвотнікаў і валанцёраў ва Украіне і падкрэсліла важнасць перамогі Украіны для пераменаў у Беларусі. 

Пры абмеркаванні пытання ўмацавання ціску на рэжым Лукашэнкі Ціханоўская адзначыла:

абмежаванні не павінны мець шчылінаў, і мусяць быць скіраваныя на вызваленне палітвязняў, супраць рэжыму і яго дапамогі Расіі ў вайне.

Асобна Ціханоўская падкрэсліла важнасць выдачы візаў і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці за мяжой:

неабходна ізаляваць рэжым, а не людзей, бо беларусам і беларускам трэба заставацца мабільнымі. 

Акрамя Джэйка Салівана, Святлана Ціханоўская 12 чэрвеня таксама сустрэлася з экс-спікеркай Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шахін, Дзікам Дурбінам, Пітэрам Уэлчам.

Падчас гэтых сустрэч абмяркоўваліся праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, кампанія ў падтрымку беларускіх палітвязняў, пытанні працягу і павелічэння падтрымкі для незалежных медый, рэпрэсаваных, ініцыятыў у сферы культуры, а таксама правабаарончых і іншых ініцыятыў, мерапрыемстваў па Беларусі падчас саміту НАТА і падтрымкі беларусаў у ЗША.

Каментары5

  • *_*
    12.06.2024
    так і льне... цікава - а ўсе жанчыны т.зв. палітыкі так фатаграфуюцца?
  • Невераятны
    12.06.2024
    Красіва
  • хохма
    12.06.2024
    Ответ провокаторам:

    На фотографиях политики стоят как их расставят фотографы. Да и не политики тоже. Исключения только по-пьяни на Новый год, не до расстановки, наливай да пей, пока лучшая половина не видит.

    А про часы: вы что хотите чтобы лидеры стран носили обноски, тапки з пярэдникам? Так это к Ермошиной или к маме коли. У них тонкий вкус к моде.

    Как это ещё никто не проехался про гранты? Перерыв на кофе в ментовке? Почему то своя зарплата критиканов не смущает, только у тех кого приказано троллить.

Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Усе навіны →
Усе навіны

Камала Харыс заявіла, што балатуецца на пасаду прэзідэнта ЗША 10

Старшыня Вярхоўнага суда анансаваў чарговую хвалю вызвалення палітвязняў18

Паліцыя Украіны паказала фота меркаванага забойцы Ірыны Фарыён7

Рашэнне зняць сваю кандыдатуру Байдэн прыняў сёння. Яно стала нечаканасцю для ягонага штаба9

«Надышоў час аб'яднацца і перамагчы Трампа». Байдэн падтрымаў кандыдатуру Камалы Харыс на выбарах29

«Найгоршы прэзідэнт у гісторыі краіны». Дональд Трамп пракаментаваў выхад Джо Байдэна з прэзідэнцкай гонкі21

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі47

Факельнае шэсце і байкеры. Як адсвяткавалі ў Гудагаі1

Латушка: прыгаворанага да расстрэлу Крыгера могуць абмяняць на супрацоўніка ФСБ Красікава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Марыя Васілевіч нарэшце знайшла працу. З яе спрабуюць зрабіць замену Маляванычу

Галоўнае
Усе навіны →