Эканоміка22

Расійскі інвестар прайграў суд адносна выплат па еўрабондах Беларусі

Арбітражны суд Кемераўскай вобласці прызнаў права Беларусбанка не арыштоўваць выплаты па дзярждоўгу Беларусі па вызначэннях расійскіх судоў. Пра гэта піша РБК.

Такім чынам, суд не задаволіў пазоў прыватнага інвестара Ігара Пракудзіна, уладальніка беларускіх пазыковых папер.

У студзені 2024 года той жа суд лічыў магчымым арышт выплат па еўрабондах, якія належалі расійскаму інвестару. Апошні дамагаўся вяртання 964,3 тыс. беларускіх рублёў, укладзеных у суверэнныя паперы Беларусі.

Судовы працэс быў пачаты летам 2023 года, калі Пракудзін спрабаваў спагнаць з лонданскага філіяла Сіцібанка не выплачаныя яму купоны і пені па беларускіх бондах. Пры гэтым ад Беларусбанка ён патрабаваў пераводу гэтых сродкаў на свой рахунак.

Увосень 2023 года расійскі суд адмовіў Пракудзіну ў задавальненні яго пазову па атрыманні належнага яму купоннага даходу па беларускіх еўрааблігацыях.

Цяпер Кемераўскі арбітраж падтрымаў пазіцыю Эканамічнага суда Мінска, што немагчыма арыштоўваць сродкі па еўрабондах у Беларусбанку паводле пастановы расійскіх судоў, бо гэта супярэчыць публічнаму прававому парадку Беларусі. Таму суд не бачыць у дзеяннях ААТ «ААБ Беларусбанк» супрацьпраўных вінаватых паводзін, неабходных для прыцягнення яго да адказнасці ў выглядзе судовага штрафу, гаворыцца ў абгрунтаванні рашэння Кемераўскага суда.

Суд нагадаў, што па еўрабондах Беларусі дзейнічае асаблівы публічны парадак выплат, зацверджаны ўрадам. Ён прадугледжвае пералічэнне грошай інвестарам у беларускіх рублях на рахункі ў Беларусбанку. Для расійскіх інвестараў прадугледжаны механізм атрымання гэтых сродкаў праз Нацыянальны разліковы дэпазітарый. Такім спосабам грошы цяпер можна вярнуць па паперах выпуску Belarus-2023, набытых да 6 верасня 2022 года.

Акрамя таго, расійскі арбітраж пагадзіўся з тым, што Эканамічны суд Мінска раней даў тлумачэнні аб тым, што «іншыя суды, у тым ліку арбітражныя суды Расійскай Федэрацыі, не ўпаўнаважаныя разглядаць справы, звязаныя з выплатамі трымальнікам беларускіх еўрааблігацый, і прымаць якія-небудзь меры па забеспячэнні выканання». Гэта значыць, што інвестары надалей маюць права звяртацца са сваімі прэтэнзіямі толькі ў Эканамічны суд Мінска, па месцы знаходжання адказчыка — Мінфіна Беларусі.

Каментары2

  • Патриот
    12.06.2024
    Шиш вам, расейския инвесторы, а не лукашенковские гроши!
  • Сымон
    13.06.2024
    Добрая навіна ў тым сэнсе, што выдатна даказвае расейскім прыватным інвестарам тое, што нельга фінансаваць лукашысцкую дыктатуру. Логіка рашэння расейскага судзілішча ў тым, што Крэмль разумее тое, што Лукашэнка - махляр ды кідала, ягоныя фінансавыя інстытуты - неплацёжаздольныя напампаваныя таксічнымі актывамі банкруты, а любыя пазыкі Лукашэнкі Расеі - нерэальныя да спагнання. Таму любыя вяртанні расейскім інвестарам ў беларускія дзяржаўныя фінансавыя інструменты ўсё роўна прыйдзецца вяртаць Крамлю праз рэфінансаванне Лукашэнкі. Таму дробных расейцаў нашмат прасцей кінуць, чым ствараць прэцэдэнт.

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-202520

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м46

Што змяняе замах на Трампа?4

Вядучая АНТ Ірына Рамбальская паказала свае гарсэты на тыдні моды ў Парыжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман20

Якімі будуць выбары 2025 года? Разважаюць Вячорка, Латушка і Шрайбман

Галоўнае
Усе навіны →