Свет1010

У Германіі пасля тыдня пошукаў знайшлі забітай 9-гадовую ўкраінку

9-гадовая Валерыя жыла з маці ў цэнтры Дзёбельна ў Саксоніі. Гэта невялікі горад з 25 000 жыхароў. Дзяўчынка выйшла з дому раніцай 3 чэрвеня. Ёй трэба было прайсці толькі 450 метраў да аўтавакзала, адкуль адпраўляецца школьны аўтобус. Яна выдатна ведала гэты шлях і не магла заблудзіцца. У школе яна так і не зʼявілася.

Настаўнікі не забілі трывогу, калі дзяўчынка не прыйшла ў клас. Маці заўважыла знікненне дачкі і патэлефанавала ў паліцыю толькі каля 18:30. 

Тата дзяўчынкі ваюе ва Украіне. Бацькі разведзеныя. «Я звяртаюся да тых, хто мае дачыненне да яе знікнення. Знайдзіце ў сабе мужнасць вярнуць нашае любімае дзіця нам, бацькам. Я вельмі спадзяюся, што хутка змагу патрымаць сваю дачку на руках», — запісаў ён відэа, звяртаючыся да меркаваных злачынцаў. 

Дзяўчынку восем дзён шукалі сотні паліцэйскіх і дзясяткі валанцёраў. Яе цела было знойдзена ў аўторак днём 11 чэрвеня ў лесе прыкладна ў чатырох кіламетрах ад дома.

Спачатку не было ўпэўненасці, што гэта Валерыя. Але 12 чэрвеня паліцыя выступіла з заяваю, што дзяўчынка забітая. 

«Гэта сумная ўпэўненасць. Валерыя стала ахвярай злачынства. Мы расследуем забойства», — сказала ў сераду начальнік паліцыі Карстэн Кэмпф.

Па словах начальніка паліцыі, мёртвае дзіця было выяўлена ў аўторак удалечыні ад лясных сцежак, у падлеску непраходнай мясцовасці.

«Нашы расследаванні ў цяперашні час засяроджаны на сацыяльным коле сямʼі», — сказала Інгрыд Бургхарт, прэс-сакратарка пракуратуры. Падазраваных і затрыманых пакуль няма.

Паводле следства і ўскрыцця, няма доказаў таму, што дзяўчынка стала ахвярай сэксуальнага злачынства, дадала Бургхарт.

Каментары10

  • Влад
    12.06.2024
    Дайте попробую догадаться - мигранты?
  • Типок Рагнарёк
    12.06.2024
    Скорее (лже)русичи скрепнутые
  • Улад
    12.06.2024
    Влад, да, мігранты з РФ, якія падтрымліваюць пуціна, імперскую вайну і забойства ўкраінцаў.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →