Грамадства33

Green запускае новую сетку крам

Новую прадуктовую сетку збіраюцца развіваць у Беларусі. Шыльда «Мясцовае вядомае» ўжо зʼявілася на фасадзе крамы на Грушаўцы, піша Onliner.

Раён Грушаўкі актыўна забудоўваюць дамамі, а вось новыя прадуктовыя крамы там зʼяўляюцца не так часта. Для іх даюць памяшканні на першых паверхах, нядаўна па вуліцы Шчорса, 11 зʼявілася новая шыльда. 

Раней там працаваў «Востраў чысціні». Пасля яго закрыцця памяшканне нейкі час пуставала, а цяпер унутры займаюцца ўладкаваннем. 

Як стала вядома Onlíner, пад брэндам «Мясцовае вядомае» будуць развіваць новую сетку міні-крам — папярэдне абмяркоўваліся планы па адкрыцці прыкладна 50 пунктаў. Цяпер першыя крамы толькі рыхтуюцца да адкрыцця, але гаворка ішла аб тым, што гэта будзе «новы фармат для краіны». Сетка Green пакуль не раскрывае падрабязнасцяў.

Каментары3

  • Фу
    12.06.2024
    Што за дурная назва ды яшчэ па расейску? Трэба было ўвогуле назваць: “Местное ГубернскоеЪ»
  • даведка
    12.06.2024
    Собственная торговая марка (СТМ) такая изначально была, под которой выпускали продукцию для сети Green.
  • нявеста азаронка
    12.06.2024
    ну. што перашкаджала назваць - Мясцовае вядомае ?
    і гучыць больш прыгожа і ёмка, і больш за тое - у слове "вядомае" вылучаюцца словы "ядомае" і "дома е" (дома есть)

    побач дарэчы Грошык - па-беларуску

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно2

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Усе навіны →
Усе навіны

Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна1

Назвалі нобелеўскіх лаўрэатаў па медыцыне і фізіялогіі

Крыху зменіцца парог сумы падарункаў, з якіх не трэба плаціць падатак2

На захадзе Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

У Брэсце пачалі судзіць ужо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

Сіноптыкі расказалі пра невялікае пацяпленне і прыход бабінага лета2

Мінімум чатыры шахеды заляцелі ў Беларусь за ноч і раніцу4

Бондарава выклікала на дзяцей міліцыю, але там не зразумелі, што не так6

У наступным годзе змяняць умовы працы маршрутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно2

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно

Галоўнае
Усе навіны →