Грамадства1414

Транспартнікі пачалі змагацца з перасадкамі ў першыя аўтобусы на беларуска-польскай мяжы

Адпрацаваная раней схема, калі падарожнікі перасаджваліся з апошніх аўтобусаў у першыя, пачынае даваць збой. Усё праз умяшальніцтва з боку транспартнай інспекцыі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал t.me/belgranica

Пяць-сем гадзін замест сутак у чарзе

Чэргі з аўтобусаў на адзіным дзейным пасажырскім пераходзе «Брэст» у апошнія месяцы сталі пастаяннымі. У пікавыя дні выезду з Беларусі чакаюць па 50-80 аўтобусаў.

Праезд мяжы займае суткі і болей. Каб скараціць час чакання, беларусы прыдумалі лайфхак — перасаджвацца на вольныя месцы ў аўтобусы, якія стаяць блізу шлагбаума. У залежнасці ад загружанасці кіроўцы бралі з пасажыра ад 40 да 150 рублёў.

Такія рухі дазвалялі сэканоміць нават суткі чакання. Такім чынам можна прайсці абедзве мяжы за 5-7 гадзін замест 24-42 гадзін.

Транспартная інспекцыя супраць

Свае карэкціроўкі ў працу схемы з перасадкамі намагаюцца ўнесці супрацоўнікі транспартнай інспекцыі, якія ўчора прыязджалі з рэйдам на граніцу.

З іх з'яўленнем кіроўцы аўтобусаў пачалі адпраўляць на вакзал усіх ахвотных падсесці ў аўтобус — маўляў, квіткі можна набыць толькі там. Таму прынамсі нейкі час схема не працавала.

У чатах пішуць, што пасля гэтага падсесці ў першыя аўтобусы стала складаней, бо кіроўцы баяцца браць пасажыраў.

Пры гэтым нельга казаць, што падсесці немагчыма зусім. Падарожнікі, якія сёння ноччу ехалі праз мяжу, пацвярджаюць, што да іх падсаджваліся пасажыры з апошніх аўтобусаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ТГ-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Таксама людзі адзначаюць, што беларускі бок намагаецца як мага хутчэй запусціць аўтобусы за шлагбаум. Тады памежнікі запісваюць сабе колькасць чалавек у салоне, і падсесці становіцца немагчыма.

Іншым шляхам, як хутчэй дабрацца з Беларусі ў Польшчу, застаецца паездка праз Літву. Прынамсі да ўвядзення абмежаванняў на правоз прадуктаў беларускай вытворчасці паездкі з Мінска або Гродна ў Варшаву праз Вільню карысталіся папулярнасцю. Дабрацца такім чынам да польскай сталіцы зможна было за 15-17 гадзін з улікам дарогі, праходжання мяжы і чакання аўтобуса Вільня-Варшава.

Каментары14

  • Влад
    12.06.2024
    Хиба так и трэба
  • 1234
    12.06.2024
    Одна из поганых сборищ в лукашенковском государстве
  • Офылук
    12.06.2024
    а транспартнікам якая ўвогуле справа?

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай17

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне20

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →