У Маладзечанскім раёне мужчына пагражаў нажом сямігадоваму сыну — сям'і давялося ўцячы ў лес
Мужу здалося, што жонка выдаткавала ўсе грошы.
Жыхар Маладзечанскага раёна выпіў і ўчыніў сямейны скандал. 41-гадовы мужчына не знайшоў дома грошай і вырашыў, што іх патраціла жонка.
Муж накінуўся на жанчыну і стаў яе збіваць. А пасля ўзяў нож і пачаў размахваць ім перад сямігадовым сынам. Жанчына забрала дзіця і ўцякла ў лес, ужо адтуль яна патэлефанавала ў міліцыю.
Цяпер у дачыненні да дэбашыра распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.
Каментары