Грамадства77

Дэпартаваны з Польшчы беларус перайшоў на тэрыторыю РБ. Рух у памежным пункце Тарэспаль аднавіўся

Беларус Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускую тэрыторыю. У памежных чатах напісалі, што рух на мяжы адноўлены.

Беларус Дзмітрый Смактуновіч перайшоў на беларускую тэрыторыю. Цяпер ён праходзіць мытны кантроль. Пра гэта «Медыязоне» распавяла яго жонка.

Беларуса Дзмітрыя Смактуновіча 11 чэрвеня выправадзілі з Польшчы за парушэнне правілаў знаходжання ў Еўрасаюзе. 

Як жонка Наталля распавяла журналістам, у красавіку 2023 года Дзмітрыя затрымлівалі за перавозку мігрантаў, якія нелегальна ўязджаюць у Польшчу з беларускага боку. Тады ён супрацоўнічаў са следствам, дзякуючы яго дзеянням удалося выйсці на іншых удзельнікаў канала перавозкі. Яго судзімасць пагашаная. 

Як сцвярджае Наталля, мужчыну нельга ў Беларусь праз палітычны складнік: паводле яе слоў, Зміцер актыўна каментаваў падзеі 2020 года ў сацсетках. Да яго маці прыходзілі людзі, якія цікавіліся мужчынам. А потым з ім звязаліся знаёмыя «з органаў» і рэкамендавалі па магчымасці не прыязджаць у Беларусь, таму што на яго ёсць нейкія матэрыялы. 

Кіроўцы аўтобусаў сказалі Зміцеру, што на беларускім баку яго ўжо чакаюць супрацоўнікі КДБ. 

Спрабуючы выціснуць беларуса на тэрыторыю РБ, польскія памежнікі спынілі рух на памежным пункце ў Тарэспалі ў абодва бакі.

Цяпер рух аднавіўся. 

Каментары7

  • Правдоруб 54
    12.06.2024
    Які сорам.., а что не так?
    Задерживали поляки данного гражданина за перевозку в Польше нелегальных мигрантов год назад.
    Ещё тогда надо было под ср*ку ногой !
  • Грызун
    12.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мх
    12.06.2024
    Jaskravy prykład taho, što znacyć "žyć biez pryncypaŭ". I ŭ kałonii papracavaŭ "dziela chaty", i polskaje zakanadaŭstva parušyć, i nie śpiašaŭsia lehalizavacca ŭ Polščy (atrymać tam Dazvoł na žycharstva). Prosta etałonnaja stupień chataskrajnaści.

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло6

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Талай прапанаваў даць Лукашэнку званне Героя Беларусі23

Забойца польскага салдата на мяжы ўстаноўлены. Ён усё яшчэ ў Беларусі2

Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі2

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася5

У Мінску распачаўся «форум патрыётаў», прысвечаны 30-годдзю кіравання Лукашэнкі15

У цэнтры Кіева знеслі сядзібу Зяленскіх4

У расійскім Краснадары людзі перакрылі вуліцу з-за адключэнняў святла1

Жанчыну-мэра на Філіпінах абвінавачваюць у шпіянажы на Кітай. Высветлілася, што яна не тая, за каго сябе выдавала1

Скарлет Ёхансан назвала кіраўніка OpenAI Альтмана выдатным прататыпам для злыдня Marvel

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло6

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Галоўнае
Усе навіны →