Культура22

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы — у гонар мастака і яго вучня

Вуліцы з'явіліся ў «Паўночным Беразе» і квартале «Мінск Свет».

Мінск Свет. Фота: Bir.by

У «Паўночным Беразе» адкрылі для праезду вуліцу Віталя Цвіркі, раней яна называлася Праектаваная №7. У жылым комплексе «Мінск Мір» адкрылася вул. Леаніда Шчамялёва (раней Праектаваная № 13). Яна злучае вуліцы Ніколы Тэслы і Жарэса Алфёрава.

Абедзве вуліцы названыя ў гонар мастакоў. Віталь Цвірка — народны мастак Беларусі. Ён ствараў партрэты партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны і пейзажы. Яго карціны знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея і Беларускага саюза мастакоў, а таксама яго працы неаднаразова траплялі на паштовыя маркі СССР і Беларусі.

Леанід Шчамялёў быў вучнем Цвіркі. Яго карціны можна ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі і аднайменнай галерэі. Таксама палотны захоўваюцца ў Траццякоўскай галерэі.

Каментары2

  • KS
    12.06.2024
    Пры чым тут партызаны? Цвірка перш за ўсё геніяльны пейзажыст!
  • Ольга
    12.06.2024
    Цвирка очень интересные картины создал, например, Песня про мой отряд - по мне, так шедевр.

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

50 дзецям адмовілі. У беларускамоўнай гімназіі Вільні замала месцаў, бацькі просяць набіраць больш класаў11

Ілан Маск заявіў, што згубіў сына з-за блакатараў палавога выспявання24

У Францішка Скарыны ў Празе скралі пяро — гэта здарылася не ўпершыню3

Замежнікі пішуць у сацсетках, што збіраюцца ў Беларусь па бязвізе. А іх упрошваюць перадумаць11

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні16

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →