Здароўе

Новы тэст прадказвае дэменцыю за 9 гадоў да пастаноўкі дыягназу

Дакладнасць новага тэста перавышае 80%. У чым яго сутнасць?

Фота: Luis Alvarez / Getty Images

Вучоныя з Лонданскага ўніверсітэта Каралевы Марыі распрацавалі новую методыку, якая дазваляе прагназаваць развіццё дэменцыі з дакладнасцю звыш 80% за дзевяць гадоў да пастаноўкі дыягназу. Гэты метад значна пераўзыходзіць традыцыйныя падыходы.

Як піша выданне Scitech Daily, прагнастычны тэст заснаваны на аналізе зменаў у эфектыўнасці сувязі «сеткі рэжыму па змаўчанні» (DMN), якая аб'ядноўвае дзесяць абласцей мозгу для выканання пэўных кагнітыўных функцый. Менавіта DMN у першую чаргу паражаецца хваробаю Альцгеймера.

У гэтым ім дапамаглі здымкі функцыянальнай магніта-рэзананснай тамаграфіі (фМРТ), якія захоўваюцца ў Брытанскім біябанку. Усяго былі прааналізаваны здымкі звыш 1100 чалавек.

Даследчыкі прысвоілі кожнаму пацыенту значэнне верагоднасці развіцця дэменцыі на аснове таго, наколькі эфектыўнасць сувязі яго DMN адпавядае шаблону, які паказвае на дэменцыю, або кантрольнаму шаблону (без дэменцыі).

Затым навукоўцы параўноўвалі свае прагнозы з медыцынскімі данымі кожнага пацыента, зарэгістраванымі ў Брытанскім біябанку.

Вынікі, пра якія навукоўцы расказалі ў часопісе Nature Mental Health, паказалі, што іх мадэль з дакладнасцю больш за 80% прадказала пачатак дэменцыі за дзевяць гадоў да таго, як быў пастаўлены афіцыйны дыягназ.

Акрамя таго, падчас свайго даследавання навукоўцы выявілі ўздзеянне генетычнай рызыкі хваробы Альцгеймера і сацыяльнай ізаляцыі на змены ў DMN і верагоднасць развіцця дэменцыі.

Гэтае адкрыццё, як адзначаюць аўтары, будзе мець жыццёва важнае значэнне для ранняй дыягностыкі і больш дакладнага прагназавання дэменцыі, распрацоўкі метадаў лячэння, якія змогуць перадухіліць незваротную страту клетак галаўнога мозгу, што ў выніку выклікае сімптомы дэменцыі.

Распрацаваны падыход патэнцыйна можа запоўніць велізарны клінічны прабел, прадставіўшы неінвазійны біямаркёр дэменцыі — фМРТ. Збор неабходных даных на МРТ-сканеры займае каля 6 хвілін, таму яго можна інтэграваць у цяперашнія дыягнастычныя метады, асабліва там, дзе МРТ ужо выкарыстоўваецца.

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →