У Лідзе кіроўца гатаваў ежу на газавай плітцы і спаліў свой грузавік. І суседнюю машыну таксама
Iveco Daily успыхнуў увечары 10 чэрвеня на вуліцы Пралыгіна. У 19:23 відавочца патэлефанаваў ратавальнікам і паведаміў пра пажар.
Тыя накіраваліся на месца і патушылі пажар. Толькі вось да моманту іх прыезду ад грузавіка мала што засталося. Акрамя таго, легкавы Volkswagen, які стаяў побач, атрымаў пашкоджанні ад агню, паведамляе МНС.
Прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры гатаванні ежы з выкарыстаннем партатыўнай газавай пліткі.
Каментары