У Гомельскай вобласці чыноўнікі шукаюць настаўнікаў з Украіны, якія пераехалі ў Беларусь пасля Еўрамайдана
Вучні-украінцы таксама на асаблівым кантролі.
Школы Гомельскай вобласці абавязалі падаць у аблвыканкам звесткі пра настаўнікаў, якія атрымалі дазвол на жыхарства або беларускі пашпарт пачынаючы з 2014 года, піша «Флагшток».
Прычына, па якой чыноўнікам спатрэбілася інфармацыя пра ўкраінцаў, якія пераехалі ў Беларусь пасля Еўрамайдана і ўладкаваліся ў сістэму адукацыі, не паведамляецца. Невядома таксама, чаму чыноўнікі не звярнуліся па гэтую інфармацыю ў МУС.
Акрамя таго, абласное ўпраўленне адукацыі цікавіцца вучнямі з Украіны. Школы павінны паведамляць пра дзяцей, якія паступілі на вучобу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.
Каментары