Аднак адстаўка разглядаецца як «крайняя мера» і не з'яўляецца прыярытэтным варыянтам.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абмяркоўваў са сваім атачэннем магчымасць адстаўкі, паведамляе Europe 1.
«Адстаўка прэзідэнта не табу. Так, сёння мы павінны разгледзець усе сцэнары», — сказаў суразмоўца радыёстанцыі, адзначыўшы, што Макрон «гатовы ахвяраваць заканчэннем свайго пяцігадовага тэрміну».
Адстаўка разглядаецца як «крайняя мера», яна не з'яўляецца прыярытэтным варыянтам і павінна паслужыць «для драматызацыі будучых выбараў», піша Europe 1.
Макрон абвясціў пра роспуск Нацыянальнага сходу (ніжняя палата парламента) у нядзелю вечарам пасля таго, як стала вядома, што на выбарах у Еўрапарламент лідзіруе «Нацыянальнае аб'яднанне» (у лістападзе 2022 года Марын Лё Пэн саступіла партыйнае лідарства Жардану Бардэла). Выбары прызнаныя на 30 чэрвеня і 7 ліпеня.
Апошні раз прэзідэнт Францыі распускаў ніжнюю палату парламента ў 1997 годзе, тады краіну ўзначальваў Жак Шырак.
Макрон распусціў французскі парламент і абвясціў датэрміновыя выбары
Пра што думаў Макрон, абвяшчаючы датэрміновыя выбары
Прэм'ер Баварыі заклікаў як мага хутчэй правесці выбары ў Германіі пасля правалу партыі Шольца на выбарах
Партыя Віктара Орбана на выбарах у Еўрапарламент паказала найгоршы вынік за 20 гадоў
Многія еўрапейскія ультраправыя ўжо далёка не ультра. А стаўкі Расіі зноў не спрацавалі. Што яшчэ паказалі выбары ў Еўрапарламент
Каментары