Эканоміка66

Стала вядома, хто той «нармальны беларус», які набыў былы «Макдональдс» у Беларусі

У сеткі рэстаранаў хуткага харчавання Mak.by — новы ўладальнік. Ім стала кампанія «Кволіці Фуд», якая належыць бізнэсоўцу з малочнай галіны. Пра змену ўласніка сведчаць звесткі адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, заўважыла «Люстэрка».

Аляксей Саўчук. Фота: «Трыбуна»

У Беларусі працу сеткі Mak.by курыруе «КСБ Віктары Рэстараны», якая была франшызай McDonald's. З канца мінулага тыдня ўласнікам «КСБ Віктары Рэстараны» стала «Кволіці Фуд».

Гэтая кампанія была зарэгістраваная год таму, сферай яе дзейнасці значыцца дзейнасць рэстаранаў. 90% акцый «Кволіці Фуд» належаць бізнэсмену Аляксею Саўчуку, а 10% — дырэктарцы Mak.by Вікторыі Данько.

Раней «КСБ Віктары Рэстараны» належалі «КСБ Віктары Рэстарантс ПТЕ. ЛТД» з юрысдыкцыяй у Сінгапуры, кампаніяй праз свае юрыдычныя асобы валодалі бізнэсмен з Казахстана Кайрат Баранбаев і Вікторыя Данько.

Да актываў Аляксея Саўчука адносяць «Малочныя горкі», Exponenta, «Белсыр», Маладзечанскі мясакамбінат «Акдымол» і Кіраўскі харчовы камбінат. Бізнэсмен таксама інвестуе ў малакаперапрацоўчую галіну Расіі.

Ён уклаўся ў Трубчэўскі і Актанышскі малочныя камбінаты ў Бранскай вобласці і Татарстане адпаведна, набыў у Белгародскай вобласці вытворчую пляцоўку і стварыў кампанію «Ровеньскі сырароб». Год таму Аляксей Саўчук стаў суінвестарам у яшчэ адну вытворчую пляцоўку ў Расіі — у Кукморскі малочны камбінат.

Таксама Аляксей Саўчук у 2017 годзе быў абраны кіраўніком спартыўнай федэрацыі панкратыёна і баявых мастацтваў.

У студзені гэтага года Аляксандр Лукашэнка расказаў, што з'явіўся прыватнік, які гатовы купіць рэстараны экс-Mcdonald's. «Нармальны беларус, у якога ёсць уласнасць, гатовы развіваць гэтую сетку», — заявіў ён. 

Каментары6

  • Мх
    11.06.2024
    А твар у гэтага "нармальнага беларуса" такі магілёўскі-магілёўскі.
  • Пытаннечка
    11.06.2024
    З якой ён бандыцкай групоўкі?
  • Ну і назва...
    11.06.2024
    Мак.бай? Добра, што не Гашыш.бай ці Анаша.бай, ці Гераін.бай.
    Ну і назва рэстарану, дзе 16-гадовым дзяўчатам даюць па 10 год турмы за 1 грам наркотыкаў. https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/344616/

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі69

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Усе навіны →
Усе навіны

Месяцы карцару і два з паловай гады без сонца. Як малады мінчук прайшоў праз калонію і крытую турму5

Новыя Patriot і SAMP/T не змогуць абараніць Харкаў, Сумы, Мікалаеў і Чарнігаў — аналітыкі

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»2

У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска12

У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага12

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild3

Каго сёння можна назваць сапраўдным патрыётам Беларусі? Гутарка з філосафам Баркоўскім13

Грамадзяніна Індыі, як мяркуецца, узялі ў закладнікі ў Беларусі9

Беларускім блогерам закручваюць гайкі — змянілі правілы публікацыі рэкламы ў сацсетках. Падрабязнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі69

Замах на Дональда Трампа: у яго стралялі ў час выступу ў Пенсільваніі

Галоўнае
Усе навіны →