У Гомелі хлопец перавозіў у аўтобусе вялікую змяю проста ў сябе на плячы. Хіба так можна?
Відэа апублікаваў паблік «Гомель. Главное!». Там адзначаюць, што незвычайны пасажыр быў заўважаны ў гомельскім аўтобусе 21-га маршруту, пішуць «Моцныя навіны».
Бачна, што малады чалавек перавозіў змяю проста ў сябе на плячы. Нягледзячы на спакойны выгляд рэптыліі і цікавасць многіх пасажыраў, узнікае слушнае пытанне — ці можна так перавозіць змяю?
У «Гомельаблпасажыртрансе» на запыт адносна гэтага пытання нагадалі аб правілах пасажырскіх перавозак. У гэтым дакуменце, маўляў, няма прамой забароны на перавозку змей, але бянтэжыць спосаб перавозкі.
Гадаванец у такім выпадку павінен быць у клетцы, сумцы або мяшку, але ніяк не на плячы.
У Інданезіі гіганцкі пітон праглынуў жанчыну
На аўкцыёне ў Смалявічах будуць біцца за права здабываць гадзюк
Мінчанка выгульвала змяю проста ў двары: «Спачатку, вядома, секундны шок, але потым усе ідуць яго ціскаць»
«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў
Пад Ляхавічамі ў вясковую краму прыпаўзла змяя. Давялося выклікаць ратавальнікаў
Каментары