Грамадства11

Завочна збіраюцца судзіць інструктара па ізраільскім адзінаборстве

Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецвытворчасці ў дачыненні да 43-гадовага Генадзя Капітанава. Мужчыну заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінску.

Генадзю Капітанаву інкрымінаваныя ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), ч. 3 арт. 361 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Як даведаўся «Позірк», Генадзь Капітанаў — атэставаны інструктар па краў-мага (распрацаваная ў Ізраілі вайсковая сістэма рукапашнага бою) са стажам заняткаў больш за 10 гадоў.

Генадзь быў адным з двух беларускіх спартсменаў, якія ўдзельнічалі ў першым афіцыйным чэмпіянаце свету па спартыўным кірунку адзінаборства ў 2017 годзе ў Ізраілі, а таксама быў суддзёй першых спаборніцтваў па краў-мага ў Мінску ў 2019 годзе.

Каментары1

  • Acab
    10.06.2024
    Міліцыянт нейкі і чэмпіён штучна-бюджэтнага палітычнага спорту ізраільскі, справы б да ягоных разборак з беларускімі міліцыянтамі не было, каб не наступная акалічнасьць.
    Сучасны сьвет таталітарны патэрналіскімі інтэрвэнцыямі ўва ўсемажлівыя закуткі раней асабістага жыцьця. Але апошнімі часамі зьяўляецца яшчэ і вусьцішная тэндэнцыя да экстэрытарыяльнасьці, калі дзяржавы рознымі мэханізмамі (вазьміце той жа Інтэрпол ці замежныя міністэрствы і спэцслужбы) спрабуюць рэглямэнтаваць і пэнальтызаваць адхіленьні ад рэглямэнтаў па-за межамі тэрыторыі, якую канкрэтная дзяржава кантралюе з дапамогай гвалту.

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі5

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →