Грамадства33

Палітвязня затрымалі проста на выхадзе з калоніі

Яго будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі».

39-гадовага Сяргея Дзяцука першапачаткова затрымалі ў сакавіку 2021 года. Тады сілавікі прыйшлі затрымліваць яго маці, хацелі адабраць яе тэлефон. На абарону маці стаў яе сын Сяргей, піша «Вясна».

У выніку яго абвінавацілі ў «гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (арт. 364 КК). Мужчыне прызначылі тры гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у барысаўскай калоніі № 14. 

Па інфармацыі «Гомельскай Вясны», Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну ў сакавіку 2024 года. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

20 чэрвеня ў судзе Барысаўскага раёна пачнецца суд над Сяргеем. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч.

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    Годны сын.
    Падобна яшчэ і не прагінаесься пад адміністрацыю, паперы не падпісваеш
    Трымайся, братка. Моцы табе.
  • Канешне
    10.06.2024
    Acab, тамбоўскі волк табе братка, клоун
  • так
    10.06.2024
    Канешне,у тебя больная голова. Тамбовские волки не браться беларусам. А вот рассейской сволоте как ты да. Вы с ними одной фашисткой крови.

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →