Жыхару Оршы ў вока прыляцеў камень з-пад мотакасы. Мужчына адсудзіў вялікую кампенсацыю
Аднак менш, чым ён патрабаваў.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/0817_hdz_orha_01-h6aim.jpg.webp)
Гісторыя здарылася ў 2021 годзе. Жыхар Оршы ехаў на ровары, як раптам яму ў вока прыляцеў камень, які выскачыў з-пад мотакасы.
Разбіраецца ў гэтай сітуацыі аршанец дагэтуль, піша Onliner.
Зрок у мужчыны цалкам так і не аднавіўся. Больш за тое, ён павінен пастаянна праходзіць абследаванні, каб не дапусціць адслаення сятчаткі і поўнай страты зроку ў правым воку.
У дасудовым парадку мужчына дамовіцца з камунальнікамі пра кампенсацыю не змог. У выніку аршанец звярнуўся ў суд і запатрабаваў выплаціць яму 20 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Адказчык у судзе прызнаў віну часткова, але суму палічыў завышанай. Суд часткова задаволіў пазоў: пазоўніку прысудзілі 7000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама кампенсавалі 1600 рублёў судовых выдаткаў.
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w450h300crop1webp1/photos/z_2025_01/photo_2025-01-12_16-36-38-t26d6.jpg.webp)
Каментары