З 11 чэрвеня бензін у Беларусі чарговы раз падаражэе на 1 капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».
У выніку з 11 чэрвеня кошт паліва будзе такі:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,3 рубля;
- АІ-95-К5-Еўра — 2,4 рубля;
- АІ-98-К5-Еўра — 2,62 рубля;
- ДТ-К5 — 2,4 рубля.
Цэны на бензін пачалі расці ў Беларусі 21 мая. Як анансавалі ў «Белнафтахіме», паліва ў выніку падаражэе на восем капеек з крокам у 1 капейку кожны тыдзень.
На гэты момант паліва ўжо дадала 4 капейкі.
Каментары