Нерухомасць2121

На продаж выставілі, здаецца, самую дарагую хаціну Беларусі: за хісткую хату просяць $850 тысяч

За хісткую хатку з 15 соткамі ў Мінску прадавец плануе атрымаць 850 тысяч долараў. У тыктоку пытаюцца, ці не знайшлі на ўчастку радовішча нафты, калі ён столькі каштуе. Але прычына больш празаічная.

Прапанова зусім не VIP-нерухомасці па вельмі ўражлівым кошце з’явілася ў агенцтве нерухомасці «Метрыум». Хаціна была пабудавана ажно ў 1949 годзе. Агульная плошча будынка ўсяго 49 квадратаў, жылая — каля 18. Ацяпленне пячное. Унутраны стан дома нават не рашыліся паказваць на фота ў аб'яве. Побач з асноўным будынкам ёсць дрывотня, якая, здаецца, вось-вось абрынецца.

@nashaniva Ці купілі б такі дом за $850 000? #нашаніва #минсксейчас #минск #недвижимость #продажа #беларусь #новостибеларуси ♬ Ukrainian Folk - Ivan Luzan

Але ж галоўная каштоўнасць прапановы — гэта, канешне, не будынак. Рыэлтары называюць участак унікальным. І гэта сапраўды так.

Знаходзяцца 15 сотак у мікрараёне Вяснінка. Да вадасховішча Дразды ўсяго 5 хвілін пешшу. Рукой падаць да гандлёвага цэнтра «Арэна-Сіці», элітнага спа-цэнтра «Спа Рыўера і «Мінск-Арэны».

«Правільная форма ўчастка дасць вам прастор для ажыццяўлення любога праекта», — запэўніваюць рыэлтары.

Каментары21

  • Бывалы
    09.06.2024
    Похоже в сосуде вообще еб…сь. Хотят более 55 тысяч за одну сотку, а за весь участку в 15 соток с разваленной холупой просят аж 850 тысяч. За такие деньги - 850 тысяч долларов - можно купить уже готовую виллу с бассейном в Испании в 10 минутах от моря. Хотя чему удивляться, когда лады и всякое российско-китайское барахло на колесах, с установленными компонентами из 90х, стоят по 20 тысяч и более.
  • лапУшка
    09.06.2024
    затое прыкарытным надзелы бясплатна
  • радар
    09.06.2024
    За гэтыя грошы можна прыдбаць нерухомасць недзе у Гiспанii , жыць там здаваць i мець неблагi прыбытак

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём5

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →