Свет1313

У Нямеччыне судзяць 95-гадовую жанчыну за адмаўленне Халакосту

95-гадовая немка Урсула Гафэрбэк настойвае, што Аўшвіц быў «працоўным лагерам», а не лагерам для масавага знішчэння людзей. Яна адмаўляе факт масавага забойства нацыянал-сацыялістамі габрэяў у Еўропе падчас Другой сусветнай вайны.

7 чэрвеня Гафэрбэк паўстала перад зямельным судом Гамбургу з абвінавачваннем у распальванні міжнацыянальнай нянавісці, піша DW. 

12 лістапада 2015 года Гафэрбэк прысудзілі дзесяць месяцаў турэмнага зняволення без права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Жанчына падала апеляцыю на прысуд. І вось амаль праз дзевяць гадоў гэтая справа зноў разглядаецца ў судзе. 

Цяперашняя справа тычыцца заяў, зробленых Гафэрбэк у красавіку 2015 году ў часе працэсу супраць эсэсаўца Оскара Грэнінга ў судзе гораду Люнэбургу, а таксама ў тэлевізійным інтэрвʼю. Грэнінг загадваў з верасня 1942 года па кастрычнік 1944 году ў канцлагеры Аўшвіц грашыма і каштоўнымі рэчамі зняволеных.

У ліпені 2015 года суд Люнэбургу прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі за дапамогу ў забойстве не менш як 300 тысяч чалавек. У сакавіку 2018 году, аднак, мужчына памёр у шпіталі, не правёўшы ніводнага дня ў турме. 

Паводле пракуратуры, 21 красавіка 2015 года Урсула Гафэрбэк заявіла ў сувязі з гэтым працэсам, што Аўшвіц быў не «лагерам знішчэння», а «працоўным лагерам». У інтэрвʼю для тэлеканала NDR яна таксама сцвярджала, што там не было масавага знішчэння людзей. 

Як лічаць гісторыкі, толькі ў канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц-Біркенаў былі забітыя 1,1 млн чалавек.

Каментары13

  • Acab
    09.06.2024
    Як лічаць гісторыкі: ноль, цалковы, паўвушка, чвартка, васьмінка, пудавінка, мядзінка, срэбрынка, залацінка дыямантынка, плятынка
  • Заняцца няма чым?
    09.06.2024
    Бабулька губляе розум. Не ганьбіліся б і далі ёй памерці спакойна. Цяганне старых па судах - цырк
  • Acab
    09.06.2024
    Заняцца няма чым?, яна прачытала ў законе трэцяе нямеччыны, што лягер працоўны і паверыла, трымаецца ў перакананьнях, хоць чацьверты райх і адмяніў закон
    І такіх людзей, якія вераць законы, хоць той і супярэчыць рэчаіснасьці - большасьць.
    Тут, ў бастыённых камэнтарах натоўпы тых, хто ўчынкі бяз шкоды і пацярпелых завуць злачынствамі, бо тыя прызначаныя ў законах злачынствамі. І наадварот, злачынствы з боку службовых асобаў да неагрэсыўных людзей не лічаць злачынствамі, бо яны "законныя"

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі пацэлілі ў нафтабазу ў Варонежскай вобласці. Гэта ўжо другі раз за тыдзень2

Бондараву завярнулі з перайменаваннем вуліцы Каліноўскага ў Мінску7

«Узровень агітацыі ніякі». Дзяржаўная служачая расказала пра атмасферу напярэдадні выбараў2

Якія вуліцы ў Беларусі маюць самыя незвычайныя назвы?2

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў47

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША7

Сёння ўначы магчымыя перабоі з інтэрнэтам8

Вучоныя знайшлі самы эфектыўны спосаб паскорыць рост мускулаў5

Перад інаўгурацыяй Трамп прыехаў папіць чаю з Байдэнам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі8

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі

Галоўнае
Усе навіны →