Чэшская паліцыя ў ноч на нядзелю неадкладна ўзмацніла меры бяспекі ў грамадскіх месцах, гандлёвых цэнтрах, грамадскім транспарце і на вакзалах. Паліцыя працуе з інфармацыяй, што можа быць здзейснены тэракт. У панядзелак адбудзецца пасяджэнне Рады дзяржбяспекі.
Паводле інфармацыі iDNES.cz, пагроза датычыцца атакі на інфраструктуру, і ўсе паліцыянты перайшлі ў рэжым «тэрор» на ўсе 24 гадзіны службы да далейшага паведамлення. Ім загадана сачыць за любымі падазронымі асобамі, якія будуць перамяшчацца, асабліва вакол аўтобусных і чыгуначных вакзалаў.
Міністр унутраных спраў Віт Ракушан пацвердзіў інфармацыю iDNES.cz, заявіўшы, што на дадзены момант у сіл бяспекі няма прамой інфармацыі аб канкрэтнай пагрозе.
Паводле звестак iDnes.cz, кіраўніцтва піша паліцыянтам, што ў асноўным трэба засяродзіцца на гандлёвых цэнтрах, парках грамадскага транспарту, як аўтобусных, так і трамвайных, аўтавакзалах і чыгуначных вакзалах.
Па словах крыніц, паліцыя павінна звярнуць увагу на людзей і «на ўсе незвычайныя зʼявы» ў больш шырокім кантэксце», — сказала крыніца ў кіраўніцтве паліцыі.
Каментары