Свет11

Следчыя канчаткова завяршылі расследаванне забойства расійскага спевака Ігара Талькова

Папулярнага спевака застрэлілі ў кастрычніку 1991 года. Кропка ў справе пастаўлена.

Следчыя завяршылі расследаванне забойства расійскага спевака Ігара Талькова, пра гэта заявілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Санкт-Пецярбургу, піша Медуза.

Ігара Талькова застрэлілі 6 кастрычніка 1991 года падчас сваркі з-за парадку выступленняў на музычным фестывалі ў ленінградскім палацы спорту «Юбілейны». Перад ім павінна была выступаць спявачка Азіза, але целаахоўнік Азізы Ігар Малахаў настаяў на тым, каб Азіза выступала пасля Талькова.

Раней версія была наступная: даведаўшыся аб змене чарговасці выступаў, Талькоў адправіў свайго дырэктара Валерыя Шляфмана высвятляць, што адбылося. Пасля гэтага Талькоў папрасіў паклікаць Малахава ў сваю грымёрку і пагаварыў з ім на павышаных танах. Ахоўнікі спевака вывелі Малахава ў калідор.

Апынуўшыся ў калідоры, Малахаў дастаў зброю. Шляфман вярнуўся ў грымёрку і сказаў пра гэта Талькову, які таксама выйшаў у калідор і два разы стрэліў у напрамку Малахава з газавага пісталета. Той адказаў двума стрэламі з рэвальвера, але ні ў каго не патрапіў. Спявак пачаў біць апанента ствалом пісталета па галаве. У нейкі момант з рэвальвера Малахава быў зроблены яшчэ адзін стрэл. Куля патрапіла ў Талькова, закрануўшы сэрца і лёгкае; ён памёр праз некалькі хвілін.

Расследаванне справы аднавілі ў 2018 годзе. Цяпер следства ўстанавіла, што спевака смяротна параніў менавіта Шляфман, які страляў з рэвальвера ў Малахава. Шляфман абвінавачваецца ў забойстве і замаху на забойства, учыненых агульнанебяспечным спосабам. Следчыя таксама заявілі, што дапыталі больш за 150 сведак, таксама яны канфіскавалі фрагменты кашулі Шляфмана са слядамі крыві.

Шляфман у лютым 1992 года з'ехаў у Ізраіль і неўзабаве змяніў прозвішча (зараз яго клічуць Валерый Высоцкі). Расійская пракуратура некалькі разоў спрабавала дабіцца следчых дзеянняў у дачыненні да былога дырэктара Талькова ў Ізраілі, але так і не змагла. Сам мужчына казаў, што вінаватым у забойстве сябе не лічыць.

Адна з самых вядомых песняў Талькова «Я вярнуся»

Я мечтаю вернуться с войны на которой родился и рос
На руинах нищей страны под дождями из слёз
Но не предан земле тиран объявивший войну стране
И не видно конца и края этой войне

Я пророчить не берусь, но точно знаю, что вернусь
Пусть даже через сто веков в страну не дураков, а гениев
И, поверженный в бою, я воскресну и спою
На первом дне рождения страны, вернувшейся с войны

Каментары11

  • Так
    08.06.2024
    Чарговыя навіны пра нейкіх расейскіх музыкаў утрымліваюць беларускаў у русском мире.
  • Віталь
    08.06.2024
    Навошта нам гэта? для клікабельнасці?
  • А можа так і трэба?
    08.06.2024
    Іншых навінаў няма. Паведамілі пра існаванне на белым свеце яшчэ адной онліфаншчыцы і перадрукавалі чарговую версію чарговых расійскіх бандыцкіх разборак пачатку 1990-х.

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі15

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Слава Камісаранка расказаў, як яго канцэрты чатыры разы мініравалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі1

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →