Грамадства1212

Дракахруст патлумачыў, чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы

«Магчыма, зараз склалася нейкая канкрэтная сітуацыя, калі Лукашэнка адчуў нейкую небяспеку».

Фота: Getty Images

У новым выпуску ТОКу палітолага Юрыя Дракахруста папрасілі патлумачыць прычыну таго, чаму рэжым Лукашэнкі пачаў шчаміць прарасійскія сілы. Напрыклад, на суткі кінулі прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву, быў закрыты тэлеграм-канал «Западнорусская Атлантида», які, як лічыцца, вёў прарасійскі палітолаг Усевалад Шымаў.

Як заўважае Дракахруст, «магчыма, улады ведаюць больш, чым мы з вамі», і нагадаў так званы «зліў папер Чарнова» з боку адміністрацыі Пуціна пра планы стварэння сеткі прарасійскіх СМІ і арганізацый, а таксама зліў «яшчэ адной стратэгічнай паперы адносна Беларусі».

«Такім чынам пра нас там (у Расіі — НН) не забываюць. І планы Пуціна 2002 года, калі ён прапаноўваў: «Давайце сямю губерніямі» (увойдзеце ў Расію — НН). Там памятаюць пра іх», — лічыць Дракахруст.

@tokbelarus «Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы» #беларусь #нашаніва #лукашенко #политика #жывебеларусь #белорусы #бчб ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

«Магчыма, зараз склалася нейкая канкрэтная сітуацыя, калі Лукашэнка адчуў нейкую небяспеку, і вырашыў іх крышачку прытармазіць. Магчыма, гэта нейкі ўнутраны імпульс пайшоў, бо мы бачылі, як на выбарах абсяклі крыльцы такім персанажам, як Бондарава, і іншым такога кшталту. Ва ўладу іх не пусцілі».

Чаму ж тады Лукашэнка дазволіў сёлета правесці Бессмяротны полк — акцыю, якую звычайна забараняў?

Юрый Дракахруст Юрий Дракохруст Yuri Drakohrust
Юрый Дракахруст. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

На погляд палітолага, на рашэнне Лукашэнкі мог паўплываць «прамы ціск ці жаданне «давайце мы полк дазволім», бо полк — гэта не структура, не ўплыў. Полк прайшоў, сышоў і забыліся. А вось пранікненне розных людзей, розных агентаў уплыву — вось гэтага, зразумела, вельмі не хочацца, бо ўяўляецца небяспечным».

Як тлумачыць Дракахруст, нягледзячы на сумесныя з Расіяй эканамічныя праекты, тое, што прапаганда называе расійскія войскі сваімі, а сам Лукашэнка сустракаецца з Пушыліным (кіраўнік «ДНР»),

«ёсць перасцярога, што на мяккіх лапах «раз, два, тры», калі ўжо і на ўзроўні ідэалогіі і на ўзроўні цывільнага кіравання, а не проста войскаў высветліцца, а нашто нам Аляксандр Рыгоравіч? Ёсць бравыя генералы, якія любяць Расію. Можа быць так, як у свой час казаў Сталін Крупскай: «Мы ж можам знайсці іншую ўдаву Уладзіміра Ільіча».

А Лукашэнка, можа, гэта па фактах ведае, ці проста скурай адчувае. Таму лепш, каб такіх [прарасійскіх] людзей не было. Такім чынам паказвае, што нейкім чынам імкнецца кантраляваць тое, што яшчэ можа».

Глядзіце цалкам:

Каментары12

  • Ёсік
    08.06.2024
    Вайскоўцы і мусаўцы, яны амаль усе глядзяць у бок расеі, але чамусьці не думаюць, што ў выпадку далучэньня, будзе прынцып СССР - паедуць на ўсход, а сюды расейцы. Прыбяры фоткі пуціна ды сьцяжкі расейскія з кабінетаў мусаўцаў, бо гэта здрада табе пакуль без дзеяньняў, якія лёгка ажыцьцявіць апасьля каманды фас ланцуговым цэрберам.
  • Нацдэм
    08.06.2024
    Смех, ён знішчае ўсё наша і гэта галоўнае
  • Анна
    08.06.2024
    Ня веру. Вось калі Бондараву і Карпянкова арыштуюць, то можа тады паверу.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →