«Мінскія цеплавыя сеткі» і «Мінсккамунцепласетка» прыпыняць планавыя адключэнні гарачай вады ў сталіцы на перыяд святкавання Дня Незалежнасці — з 2 па 4 ліпеня.
Каб забяспечыць надзейнае і бесперабойнае вода– і энергазабеспячэнне, пастаўшчыкі паслуг на свята арганізуюць працу дадатковых аварыйна-аднаўленчых брыгад. Ва ўзмоцненым рэжыме будзе працаваць і гарадская аварыйная служба, пішуць Мінск-навіны.
Ужо падрыхтавана распараджэнне Мінгарвыканкама аб забароне правядзення земляных работ для планавых работ на падземных інжынерных сетках.
Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун даручыў тэхнічнаму ўпраўленню Мінгарвыканкама забяспечыць «строгі кантроль выканання гэтага распараджэння, а таксама якасці добраўпарадкавання на аб'ектах, дзе работы павінны быць завершаны да свята».
Каментары