Грамадства

Стала вядома, калі ў поўную сілу запрацуе смеццеперапрацоўчы завод пад Мінскам

Рэканструкцыя завода дазволіць павялічыць вытворчую магутнасць завода да 600 тысяч тон у год.

Пра тое, калі смеццеперапрацоўчы завод пад Мінскам запрацуе ў поўную меру — і на ім пачнуць сартаваць усе сталічныя адкіды — паведаміла намеснік гендырэктара па добраўпарадкаванні, санітарным утрыманні жылфонду «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Анастасія Вараб'ёва, піша smartpress.by.

«Па мінулым годзе працэнт выкарыстання адкідаў па горадзе Мінску склаў 38,7%. Хачу сказаць, што на сённяшні дзень ужо ў Мінску выконваецца шэраг мерапрыемстваў па рэканструкцыі існуючага смеццеперапрацоўчага сартавальнага завода (размешчаны побач з палігонам адкідаў «Трасцянецкі»). Ужо вядуцца будаўнічыя работы», — адзначыла эксперт.

Яна дадала, што «рэканструкцыя завода дазволіць павялічыць вытворчую магутнасць завода да 600 тыс.т у год. Гэта значыць, усе адкіды, якія ўтвараюцца ў Мінску, будуць накіроўвацца на гэты завод, адсартоўвацца другасныя матэрыяльныя рэсурсы».

Таксама на заводзе пачнуць перапрацоўваць буйнагабарытныя адходы і вырабляць да 114 тыс.т у год RDF-паліва (англ. refuse-derived fuel, паліва, атрыманае з адкідаў) для патрэб цэментнай прамысловасці.

«На сённяшні дзень ужо пачаты будаўнічыя работы, плануецца завяршыць да чэрвеня наступнага года — ужо запусціць завод на поўную магутнасць», — рэзюмавала Вараб'ёва.

Каментары

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне16

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

Захворванні на кавід у Мінску за месяц знізіліся на 17 працэнтаў6

Чэргі з фур на выезд з Беларусі прыкметна скараціліся. Чаму так адбываецца?2

Мікрааўтобус жорстка сутыкнуўся з легкавіком у Брэсце, магчыма, ёсць пацярпелыя

Куды падзець яблыкі, альбо Яблычны кекс з сырам4

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА3

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам6

На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму2

18 чалавекам стала млосна ад сцэн жорсткага сэксу падчас оперы ў Германіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне16

Коля Лукашэнка гастралюе па краіне

Галоўнае
Усе навіны →