І нават праверыў на трываласць літоўскую інфраструктуру.
Жывёла з'явілася ля мяжы ў раёне Кяны (дзе ідзе чыгунка) з літоўскага боку, распавялі ў літоўскай службе аховы дзяржмяжы.
Тут мядзведзь спыніўся ля памежнай загароды, а затым пачаў ісці ўздоўж яе. Усяго жывёла прайшла ўздоўж плота 2,5 км.
Па дарозе штурхануў мачту, на якой устаноўлены датчыкі, ліхтар і камеры назірання. Мачта ўдар вытрымала.
У выніку жывёла дайшла да ракі, на беразе якой загарода сканчаецца.
Нешта пачуўшы, мядзведзь кінуўся ў прыбярэжныя зараснікі і пайшоў углыб Літвы.
Каментары