Жыхарка Гродна паказала, як выглядае дачны домік пасля ўдару маланкі
Здарылася гэта 2 чэрвеня падчас навальніцы.
«Згарэла цалкам уся праводка, выбухнуў лічыльнік, выбухнуў шчыток электрычны на вуліцы», — распавяла ў відэа ў тыктоку Яраслава Галавенка і паказала, што стала з домікам у Гродне.
В наш дачный домик ударила молния.
Таксама цалкам развалілася дымаходная труба. Аскепкі ад цаглін валяюцца на ўсёй тэрыторыі ўчастка і на суседніх. Як кажа гродзенка, маланка ўдарыла менавіта ў іх дом, але праводкі пацярпелі і ў іншых дамах побач. У некаторых таксама выбухнулі лічыльнікі.
Мама дзяўчыны жыве на лецішчы, аднак у дзень, калі ўсё здарылася, яе там не было: жанчыну забралі ў горад даглядаць унука.
Дом унутры абабіты вагонкай, шмат тэкстылю. Цуд, што не згарэў, лічыць гродзенка.
Цяпер на месцы ўдару маланкі на даху скразная дзірка.
Дачны домік не быў застрахаваны, таму рамантаваць давядзецца за свой кошт.
Каментары