Інцыдэнт адбыўся паблізу горада Абавян, які размешчаны непадалёк ад Ерэвана і з'яўляецца ягоным спадарожнікам. Следам за выбухам пачаўся моцны пажар.
У мясцовых тэлеграм-каналах распаўсюджваецца зроблены відавочцам відэазапіс, на якім пасля яркай успышкі падымаецца слуп агню і густы шэры дым.
Паводле звестак мясцовага МУС, выбух прагрымеў у 23:14 армянскага часу (22:14 беларускага).
Сакратар МУС Нарэк Саркісян паведаміў, што газазаправачная станцыя, на якой адбыўся выбух, размешчаная на 2-м кіламетры трасы Ерэван-Севан.
Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца.
Каментары