Літаратура11

Беларуска атрымала прэстыжную іспанскую прэмію за кнігу пра Чарнобыль

Беларуска-аргенцінская пісьменніца Наталля Літвінава, якая з'ехала яшчэ дзіцем са сваёй сям'ёй з Гомеля ў Аргенціну, атрымала прэстыжную прэмію Lumen de Novela за зборнік вершаў «Светлячок». Тэмай кнігі сталі «ўцёкі ад радыяцыі», піша Reform.news.

Наталля Літвінава. Фота з сацсетак

Літвінава жыве ў Аргенціне з 1996 года. Кніга «Светлячок» напісаная на іспанскай мове — гэта адна з умоў атрымання прэміі. У конкурсе прымаюць удзел выданні іспанамоўных аўтараў у тым ліку з Лацінскай Амерыкі.

У кнізе беларускі расказваецца пра жыццё сям'і Літвінавай — маленькай дзяўчынкі і яе мамы, — якія пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС беглі «ад радыяцыі» і беднасці.

Як адзначае іспанскае выданне El País, аўтарка выкарыстала пры стварэнні вершаў запіскі маці, якія яна вяла падчас ад'езду з Беларусі. Выданне таксама адзначае, што прэмія Lumen de Novela складае 30 000 еўра.

Каментары1

  • Такі які ёсць
    09.06.2024
    Эх, пачытаць бы...
    Але дзе ўжо нам, сівалапым!

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →