На гульні чакаецца аншлаг.
«Амаль усе квіткі на таварыскі матч зборнай Беларусі і Расіі раскупленыя — заўтра будзе аншлаг. Таксама на сённяшні дзень зарэзервавана яшчэ крыху больш за адну тысячу білетаў для тых заўзятараў, якія будуць набываць іх у апошні момант перад самім матчам, — сказаў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Андрэй Васілевіч.
Змяшчальнасць стадыёна «Дынама» — 22 246 гледачоў.
Матч Беларусь — Расія пройдзе ў пятніцу на стадыёне «Дынама» і пачнецца а 20-й вечара.
Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну расійскія футбольныя клубы і зборныя адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, а беларускія зборныя і клубы вымушаныя праводзіць паядынкі на нейтральным полі (матчы праходзяць у Сербіі і Венгрыі).
Такім чынам, гульня Беларусь — Расія будзе першай у Беларусі з канца 2021 года.
11 чэрвеня Беларусь згуляе таварыскі матч з Ізраілем у Венгрыі.
Каментары