Надвор'е66

Сёння над Мінскам бачылі віхор. Сіноптыкі растлумачылі, з чым гэта звязана

У Мінску пабачылі «тарнада», відавочцы гэтай з'явы сёння шчодра дзяліліся ўнікальнымі фатаграфіямі і відэа ў сацыяльных сетках. Інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Юлія Лучыновіч расказала БелТА, як правільна называецца гэта рэдкая прыродная з'ява і ці варта яе баяцца.

«Цяпер паблізу Мінска размешчаны слабавыражаны цэнтр цыклона, які сфарміраваўся ў вільготнай і цёплай паветранай масе больш паўднёвых шырот. І хоць кантрасты тэмператур сёння нязначныя, пад адным з навальнічных аблокаў з нізка размешчанай ніжняй мяжой склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця слабога віхра (смерчу).

Гэтая з'ява даволі рэдкая для нашай краіны. Да прыкладу, на еўрапейскай тэрыторыі Расіі 40% смерчаў здараецца ў чэрвені і часцей за ўсё з 17.00 да 18.00. У іх праводзіліся такога роду даследаванні, якія дазволілі вывесці такую статыстыку. У нас умовы падобныя, бо мы побач размяшчаемся», — паведаміла спецыялістка.

Апошні віхор з зафіксаваных назіраўся ў Беларусі мінулым летам на Мінскім моры. Тады не абышлося без чалавечых ахвяр.

«З'ява гэта сапраўды рэдкая, адсочваць яе можна толькі па фота і відэа, таму што метэаралагічнымі сеткамі назіранняў такую не адсочыш», — дадала сіноптык.

Каментары6

  • Žvir
    05.06.2024
    Niachaj by toj buran naliacieŭ na Kiempinski, uchapiŭ by jaho, znios da Drazdoŭ dy i skinuŭ tam.
  • э
    05.06.2024
    чаго дачапіліся да экс-Кемпінскі? прыгожы сучасны будынак
  • можа віхор указваў прычыну смуроду?
    06.06.2024
    на фота та самая сметніца. вось толькі фота велічыню рукатворнай гары не перадае. 75 м - вышыня яе (як 25-павярховы дом)
    прычым, у нас уражанне, што за тыя няпоўныя 20 год, як час ад часу назіралі яе, яна павялічылася больш, чым у 2 разы

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

Адбылося лёсаванне новага футбольнага турніру — Клубнага чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →