Беларускага байца ММА, якога нядаўна пабілі ў Сочы натоўпам, злавілі на допінгу
24-гадовага Фёдара Каўтуна Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Беларусі дыскваліфікавала на 6 гадоў за ўжыванне допінгу, а таксама за ўхіленне ад здачы пробы. У ягоных аналізах выявілі забароненыя рэчывы анастразол і аксандралон.
Дыскваліфікацыя Каўтуна бярэ адлік з 11 красавіка 2024 года.
Праўда, у шэрагу ліг ММА на ўжыванне допінгу ўвагі не звяртаюць, таму былы пераможца чэмпіянату Еўропы па тайскім боксе ў вялікай верагоднасцю ўсё адно працягне кар'еру.
Зусім нядаўна на Фёдара Каўтуна напалі некалькі чалавек пасля турніру «Наша справа 83» у Сочы, які адбыўся 25 траўня. Асноўным апанентам беларуса стаў іншы баец, Гаджымурад Хірамагамедаў з Дагестана. Па словах Каўтуна, на яго накінуліся ажно чатыры чалавекі. У выніку спыніць бойку змаглі толькі ахоўнікі залы.
Каментары