У ЕС «Макдональдс» не зможа называць бургер з курынымі катлетамі бігмакам
Mcdonald's зможа называць бігмакам толькі традыцыйны бургер з катлетамі з ялавічыны, піша Reuters.
Гэтая назва больш не тычыцца бургера з курынымі катлетамі і рэстаранаў. Такое рашэнне прыняў Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі ў Люксембургу.
Суд стаў на бок ірландскай сеткі рэстаранаў хуткага харчавання Supermax. Яна прасіла ўвесці забарону на таварны знак BigMac у адносінах да пэўных прадуктаў і паслуг.
У 1996 годзе Mcdonald's зарэгістраваў у Еўропе таварны знак BigMac для прадуктаў харчавання і назваў рэстаранаў. Курыны BigMac папулярны ў ЗША і Вялікабрытаніі. У краінах ЕС — ён у дадатковым меню.
У 2019 годзе ў Еўропе забаранілі ўжываць гэты таварны знак да бургераў з курынымі катлетамі. Прычына: кампанія не падала доказаў, што ўвесь час выкарыстоўвала яго на працягу пяці гадоў. Цяпер такое ж абмежаванне распаўсюджваецца і на назву рэстаранаў.
Рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджана ў судзе больш высокай інстанцыі.
Каментары