Краіна можа атрымаць такі статус да снежня.
Іран мае намер стаць назіральнікам пры Еўразійскім эканамічным саюзе.
Ісламская пэспубліка падала адпаведны запыт, паведаміў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў, піша БелТА.
«Хацеў бы інфармаваць пра зацікаўленасць нашага гандлёвага партнёра Ірана ў атрыманні статусу дзяржавы-назіральніцы. Адпаведная нота атрыманая камісіяй 27 мая. Ва ўстаноўленым парадку намі будзе арганізаваная ўся неабходная праца», — адзначыў Сагінтаеў.
Па словах віцэ-прэм'ера Расіі Аляксея Аверчука, Іран можа стаць назіральнікам пры арганізацыі ўжо ў снежні 2024 года.
У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія. Статусам назіральнікаў валодаюць Малдова, Куба і Узбекістан.
Каментары