Эканоміка

Аналаг «Бусліка» адкрыюць да 3 ліпеня. Ён таксама будзе мець беларускую назву

Новую сетку задумваюць як аналаг «Дзіцячага свету».

Фота: Onliner.by

Да 3 ліпеня ў Мінску адкрыецца новая крама беларускіх тавараў для дзяцей пад назвай «Світанак Непаседа». Пра гэта паведаміла кіраўнік канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, піша Onliner.by.

Крама будзе ўяўляць сабой аналаг «Дзіцячага свету», але з акцэнтам на прадукцыю беларускіх вытворцаў. У «Світанак Непаседа» будуць прадавацца адзенне, абутак, цацкі і гігіенічныя сродкі для дзяцей ад нараджэння да падлеткавага ўзросту.

На адной пляцоўцы збяруцца тавары ад розных беларускіх вытворцаў.

— Гандлёвая сетка «Буслік» вызваліла сваю нішу, актыўна яе пачалі займаць кітайскія тавары. Таму мы вырашылі адкрыць свой гандлёвы аб'ект, — пракаментавала Таццяна Лугіна. — Я думаю, што гэты праект будзе дастаткова паспяховым і запатрабаваным сярод нашых дзяцей і бацькоў.

Лугіна выказала ўпэўненасць у поспеху і запатрабаванасці праекта на рынку.

Сетка «Буслік» спыніла сваю працу ў Беларусі ў канцы лютага. У сувязі з гэтым дзевяць расійскіх кампаній і адзін індывідуальны прадпрымальнік падалі пазовы супраць беларускай кампаніі «ДПМ», што кіравала сеткай «Буслік».

Каментары

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх21

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх21

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →