Грамадства1111

Улады ўпершыню пацвердзілі, што знішчаюць выданні, якія абвяшчаюць экстрэмісцкімі

1 чэрвеня стала вядома, як жыхару Кобрына далі 10 сутак арышту за «распаўсюджванне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», якая стаяла ў яго дома ў шафе. Сяргей Навумчык звярнуў увагу — дзяржава ўпершыню афіцыйна пацвердзіла, што знішчае такія кнігі.

У банку судовых рашэнняў, з якога і стаў вядомы гэты факт, утрымліваецца таксама такая інфармацыя: «Таксама суд прызнае беспадстаўнымі довады А. пра тое тым, што кніга <…> не зʼяўляецца экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй, паколькі рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 18 кастрычніка 2022 года яна не ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а ўключана другое яе выданне, якое можа не адпавядаць першаму выданню, канфіскаванаму ў яго па месцы жыхарства.

Гэты довад абвяргаецца звесткамі выдавецтва НПК Т., паколькі на выкананне рашэння суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 18 кастрычніка 2022 года было знішчана як другое, так і першае яе выданне».

«Такім чынам, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі афіцыйна (суд заявіў — куды ўжо больш афіцыйна) прызнана, што рэжым знішчае беларускія кнігі. Нейкім асаблівым сакрэтам гэта не было: звесткі пра знішчэнне кніг даходзілі то з адной, то з другой, то з трэцяй вобласці краіны. Інфармацыі хапала, каб зразумець: знішчэнне мае масавы характар», — заўважыў Навумчык.

Ён дадае, што раней вось гэтак, наўпрост афіцыйна, гэта не прызнавалася — «магчыма, не жадалі аналогіі з практыкай Гебельса, з часамі нацысцкай Нямеччыны, калі спальвалі няўгодныя кнігі — у тым ліку Брэхта, Гашэка, Горкага, Ільфа і Пятрова, Джэка Лондана, Томаса Мана, Рэмарка, Фейхтвангера, Хэмінгуэя, Цвейга, Эрэнбурга».

Навумчык таксама нагадвае Генрыха Гейнэ, словы якога высечаныя на берлінскай плошчы Бабельплац, дзе ў 1933 палілі кнігі: «Там, дзе спальваюць кнігі, пазней спальваюць і людзей».

Каментары11

  • 02.06.2024
    Адольф Алоизович в восторге ! Яго справа жіве ў Беларусі .
  • Так
    02.06.2024
    Ну вядома, куды без аналогіі з нацыстамі. Пра тое, як "родныя" камуністы саветы ў 1930-я гады палілі кнігі ані слова. А пазней здзіўленне чаму ў Беларусі такая сітуацыя.
  • Ну дык
    02.06.2024
    Сильная уласть

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі4

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

«У Малевіча беларусізацыя ніякага адчужэння не выклікала». Гісторык патлумачыў Парфёнаву, чаго той не ведае11

Ісламісты, адказныя за выбух у «Крокусе», назвалі свае наступныя цэлі2

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»10

Blue Origin Джэфа Безаса ўпершыню запусціла ракету на арбіту. У SpaceX з’явіўся сур'ёзны канкурэнт7

Міліцэйскага стукача судзяць за крадзеж і абразу Лукашэнкі1

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі4

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →