Культура1111

Бізнесовец з Расіі набыў палац у Красках за $100000

Услед за палацава-паркавым комплексам у вёсцы Краскі на таргі плануюць выставіць маёнтак у вёсцы Падароск.

Бізнесовец з Расіі набыў палац з паркам у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна, паведаміла газета «Вечерний Гродно».

Ён заплаціў за палац каля $105000 (прыблізна 307 мільёнаў рублёў) і збіраецца ў ім жыць. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама Ларысы Ружанскай, новаму ўладальніку на аднаўленне панскай сядзібы далі два гады. Будаўнічыя працы ён збіраецца пачаць вясной і ў першую чаргу зоймецца паркам.

«Продаж комплексу ў вёсцы Краскі я лічу выдатнай падзеяй. Інакш ён бы развальваўся далей, — сказаў «Салідарнасці» старшыня Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — І не важна, што ўладальнікам стаў грамадзянін з Расіі. Якая розніца адкуль гаспадар — з Захаду ці Усходу? Галоўнае, каб ён укладаў грошы ў рэстаўрацыю палаца. Цяпер Мінкульт і грамадскасць павінны адсочваць, каб ён выконваў неабходныя ўмовы».

Згодна з праграмай захавання і развіцця культуры Гродзенскай вобласці на 2007-2010 гг, на базе палацава-паркавага комплексу ў Красках планавалася стварыць сядзібна-этнаграфічны турыстычны цэнтр. Але ні мясцовы, ні абласны бюджэты з такой задачай не справіліся і палац выставілі на таргі. Стартавая цана комплексу складала 2 млрд. рублёў. Купіць яго мерыліся бізнесоўцы з Расіі, а таксама прыватная фірма з Баранавічаў.

На таргі можа патрапіць і маёнтак ў вёсцы Падароск таго ж Ваўкавыскага раёну. У Ваўкавыскім райвыканкаме плануюць выставіць яго на аўкцыён з умовай стварэння ў сядзібе агратурыстычнага комплексу.

***

Палацава-паркавая сядзіба ў вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца помнікам архітэктуры XIX-XX стст. Уключае палац рэтраспектыўна-замкавага стылю, узведзены ў 1839-1905 гг, шэраг драўляных і цагляных пабудоў, а таксама пейзажны парк плошчай тры гектары з сажалкай. Палац уяўляе сабою драўляны аднапавярховы корпус з прыбудаваным да яго двухпавярховым цагляным аб’ёмам, вертыкальныя дамінанты якога — круглая і квадратная ў сячэнні вежы з зубчатымі парапетамі і флюгерамі. Галоўны ўваход у сядзібу аформлены высокім ганкам і стрэльчатым парталам з чатырма вуглавымі пінаклямі. Будынак вылучаецца разнастайнасцю элементаў дэкору фасадаў.

Каментары11

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву1

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву1

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →