У рамках дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў, які апошнія гады традыцыйна праводзіцца ў гэты час, сабралі ўсю неабходную суму — больш за 23400 еўра. Пра гэта паведаміў Андрэй Стрыжак, кіраўнік фонду салідарнасці BySol, на платформе якога праводзіўся збор.
Сабраныя грошы накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх і былых палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 еўра. Усяго паступіла 234 заяўкі.
Летась на адпачынак дзяцей палітвязняў беларусы сабралі 28006 еўра. Дапамогу тады атрымалі 270 дзяцей са 149 семʼяў.
Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзілася праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды Bysol, By_Help, «Страна для жизни», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).
Каментары