Грамадства

Шэсць планет хутка стануць у адзін шэраг. Калі назіраць падзею?

На працягу некалькіх дзён у пачатку чэрвеня адбудзецца парад шасці планет — Меркурыя, Марса, Юпітэра, Нептуна, Сатурна і Урана, якія «збяруцца» па адзін бок ад Сонца.

Ілюстрацыйнае фота: Alan Dyer/VW Pics/Universal Images Group via Getty Images

Планеты размесцяцца па дыяганалі, дзе Сатурн будзе віднецца вышэй за астатніх, а пасля яго — Нептун, Марс, Уран і Меркурый, паведамляе The Guardian. Бліжэй за ўсё да гарызонту зямлі будзе Юпітэр.

Лепш за ўсё на ранішнім небе 3 чэрвеня будзе бачны Марс. Назіраць за аранжавым святлом планеты, якая размясцілася паблізу месяца, чалавецтва зможа каля 4-й раніцы.

Падзея будзе адбывацца на досвітку надзвычай нізка на ўсходзе. Таму для таго, каб убачыць замаскіраваныя яркім ранішнім святлом Меркурый і Юпітэр, прыйдзецца выкарыстоўваць бінокль. Перашкоды, такія як аддаленыя будынкі або дрэвы, таксама абцяжарваюць назіранне.

Сатурн узыдзе на гарызонт каля 2 гадзіны ночы, але лепш за ўсё яго будзе відаць тады, калі неба пачне святлець. Аднак назіраць за кольцамі планеты не атрымаецца — без спецыяльных прыбораў будзе даступна толькі адносна яркае жаўтавае святло Сатурна.

Уран будзе бачны няўзброеным вокам, але толькі ў цёмным небе.

Наступная па аддаленасці планета — Нептун, размешчаны яшчэ далей ад Сонца. Падчас параду ён будзе ўшасцёра цямнейшы за Уран, таму ўбачыць планету атрымаецца толькі пры выкарыстанні аптычных прыбораў і зорнай карты.

Чакаецца, што з'ява будзе доўжыцца некалькі дзён, у той час як адны і тыя ж планеты будуць выраўнаваныя — хоць і ў іншым парадку — у жніўні і студзені 2025 года, аднак ідэнтычны парад прыйдзецца чакаць значна даўжэй.

«На працягу наступных некалькіх гадоў будзе нямала падобных падзей, бо знешнія планеты рухаюцца даволі павольна, а Зямля рухаецца хутка», — сказаў доктар Грант Кенедзі з Універсітэта Уорыка (Вялікабрытанія).

Доктар Эд Блумер, астраном з Каралеўскай абсерваторыі Грынвіча ў Вялікабрытаніі, перасцярог назіральнікаў за планетамі не глядзець на Сонца падчас пошуку параду ў ранішнім небе. Гэта дапаможа прадухіліць пашкоджанне вачэй.

Інструктар і запрошаны лектар планетарыя Нью-Ёрка Хайдэн рэкамендуе дачакацца параду, які адбудзецца 31 студзеня / або 1 лютага 2025 года. Тады з Зямлі можна будзе ўбачыць лінію з чатырох яркіх планет і рост Месяца.

Каментары

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →