Расіяне ў ноч на 1 чэрвеня выпусцілі 100 ракет і дронаў па аб'ектах энергетыкі Украіны
Усяго было выпушчана 53 ракеты і 47 ударных беспілотнікаў.
Усяго было выпушчана 53 ракеты і 47 ударных беспілотнікаў, паведаміў камандуючы паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны Мікалай Аляшчук.
У тым ліку:
- 35 крылатых ракет Х-101 / Х-555 з самалётаў Ту-95 МС з Саратаўскай вобласці і з раёна Каспійскага мора,
- 4 балістычныя ракеты «Іскандэр-М» з Крыма,
- 1 крылатая ракета «Іскандэр-М» з Крыма,
- 10 крылатых ракет «Калібр» з акваторыі Чорнага мора,
- 3 кіраваныя ракеты Х-59 / Х-69 з самалётаў у Запарожскай вобласці,
- 47 ударных дронаў тыпу Shahed-131/136.
Украінскай СПА ўдалося збіць 81 паветраную цэль. Асноўны ўдар прыйшоўся на энергетычную інфраструктуру ў Запарожскай, Днепрапятроўскай, Данецкай, Кіраваградскай і Івана-Франкоўскай абласцях, паведаміў міністр энергетыкі Герман Галушчанка.
Каментары