Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Манголію, які працягнецца да 4 чэрвеня.
Прыбыццё ва Улан-Батар чакаецца ўвечары 1 чэрвеня. У сталіцу Манголіі ўжо прыбыла прадстаўнічая беларуская дэлегацыя ў складзе членаў урада, кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і бізнэс-колаў, якія прыступілі да перамоваў са сваімі мангольскімі візаві, піша БелТА.
Афіцыйныя перамовы з прэзідэнтам Манголіі Цахнагійн Хурэлсухам адбудуцца ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах.
Каментары