Напрыканцы траўня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне, палітзняволены гамяльчук Яўген Мерунко, піша «Гомельская вясна».
Яўген Мерунко быў затрыманы 8 снежня 2021 года і абвінавачаны па ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса РБ.
1 сакавіка 2022 года ў судзе Навабеліцкага раёна горада Гомеля Яўгену быў вынесены прысуд — 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З 5 чэрвеня 2022 года Мерунко пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 55 у Мінску.
9 чэрвеня 2022 года праваабарончая супольнасць прызнала Яўгена Мерунко палітзняволеным. 10 чэрвеня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў дадало Яўгена ў спіс «асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Каментары